Советская Белоруссия №89 (23981).Четверг, 17 мая 2012 года.
[ На главную ]   [ Стартовая ]   [ В закладки ]
RSS   |   PDA

Категории документов:

Официальные документы

Аб прысуджэннi спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва

Тип документа: Распоряжение Президента Республики Беларусь

Распараджэнне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 8рп

Аб прысуджэннi спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва

1. Пагадзiцца з рашэннем савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва i прысудзiць за высокiя творчыя дасягненнi ў 2004 годзе спецыяльныя прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва ў памеры 100 базавых велiчынь кожная ў наступных намiнацыях:

музычнае мастацтва

Захлеўнаму Леанiду Канстанцiнавiчу, мастацкаму кiраўнiку ансамбля народнай музыкi "Бяседа" галоўнай (генеральнай) канцэртна-прадзюсерскай дырэкцыi Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii, народнаму артысту Беларусi, - за стварэнне цыкла песень "С днем рождения, Победа!";

Кандрасюку Васiлiю Васiльевiчу, загадчыку музычнай часткi дзяржаўнай установы "Брэсцкi тэатр драмы i музыкi", - за стварэнне эпiтафii для сiмфанiчнага аркестра "Героям Брэсцкай крэпасцi";

журналiстыка

Шэлдышэвай Нiне Васiльеўне, рэдактару аддзела палiтыкi ўстановы "Рэдакцыя газеты "Рэспублiка", - за цыкл публiкацый па праблемах унутранай i знешняй палiтыкi;

кiно i тэлебачанне

Азаронку Юрыю Уладзiмiравiчу, начальнiку прэс-цэнтра рэспублiканскай пракуратуры, - за стварэнне аўтарскай тэлепраграмы "Канспiралогiя" на Першым нацыянальным тэлеканале;

Карпаву Аляксандру Аляксандравiчу, галоўнаму рэжысёру вытворча-творчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства "Беларускi вiдэацэнтр", - за стварэнне дакументальнага фiльма "Палiтра памяцi", прысвечанага 60-й гадавiне вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў;

народная творчасць

Боўду Юрыю Iванавiчу, мастаку-афармiцелю раённага Цэнтра культуры i вольнага часу аддзела культуры Бабруйскага райвыканкома, члену грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi", - за захаванне i развiццё традыцый беларускай керамiкi;

выяўленчае мастацтва

Уроднiчу Уладзiмiру Васiльевiчу, дэкану мастацкага факультэта ўстановы адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў", заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублiкi Беларусь, - за стварэнне карцiн "Жнiвеньскi карагод", "Развiтанне", "Сад", "Чуецца гоман лесу высокага";

харэаграфiчнае мастацтва

Гаевой Валянцiне Iванаўне, дырэктару - мастацкаму кiраўнiку дзяржаўнай установы "Беларускi дзяржаўны заслужаны харэаграфiчны ансамбль "Харошкi", народнай артыстцы Беларусi, - за вялiкi асабiсты ўклад у развiццё нацыянальнай харэаграфii, падрыхтоўку новых канцэртных праграм "Добры вечар" i "Беларусы";

крытыка i мастацтвазнаўства

Якiменка Тамары Сямёнаўне, прафесару кафедры беларускай музыкi фартэпiяннага i кампазiтарска-музыказнаўчага факультэта ўстановы адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi", - за значныя дасягненнi ў галiне навукова-даследчай дзейнасцi, стварэнне манаграфii "Сучасная беларуская этнамузыкалогiя";

"За ўклад у выхаванне творчай моладзi"

Васюк Тамары Iванаўне, дацэнту кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва факультэта традыцыйнай беларускай культуры i сучаснага мастацтва ўстановы адукацыi "Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт культуры i мастацтваў", - за адраджэнне традыцыйнай народнай беларускай керамiкi, падрыхтоўку лаўрэатаў рэспублiканскiх i мiжнародных конкурсаў;

Гаўрылаву Вiктару Георгiевiчу, прафесару кафедры iнтэр'ера i абсталявання факультэта дызайну i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстановы адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў", - за выдатныя дасягненнi ў беларускiм дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, значны асабiсты ўклад у выхаванне творчай моладзi;

Полесавай Ганне Станiславаўне, выкладчыку ўстановы адукацыi "Мiнскае дзяржаўнае музычнае вучылiшча iмя М.I.Глiнкi", - за значны ўклад у развiццё цымбальнай выканальнiцкай школы, выдатную падрыхтоўку ўдзельнiкаў Мiжнароднага конкурсу выканаўцаў на нацыянальных шматструнных iнструментах iмя В.Гарадоўскай;

"За ўклад у развiццё мiжнародных культурных сувязей Рэспублiкi Беларусь"

Сароку Рыгору Сямёнавiчу, дырэктару ўстановы адукацыi "Маладзечанскае дзяржаўнае музычнае вучылiшча iмя М.К.Агiнскага", заслужанаму работнiку культуры Рэспублiкi Беларусь, - за прапаганду беларускага музычнага мастацтва за межамi краiны i дасягнутыя поспехi ў развiццi мiжнародных культурных сувязей;

народнаму ансамблю народнай музыкi i песнi "Грымата" Слонiмскага раённага Дома культуры, - за творчую працу па ўмацаванню мiжнародных культурных сувязей i папулярызацыю беларускага музычнага мастацтва;

музейная справа

Камароўскай Зiнаiдзе Мiкалаеўне, дырэктару ўстановы "Дзяржаўны лiтаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа", - за вялiкi ўклад у захаванне i вывучэнне творчай спадчыны народнага паэта Беларусi Якуба Коласа;

Лянкевiч Таiсе Леанiдаўне, дырэктару дзяржаўнай установы "Мiнскi абласны краязнаўчы музей", - за значныя асабiстыя дасягненнi ў развiццi музейнай справы, стварэнне экспазiцыi ў сядзiбным доме сям'i Дзяржынскiх мемарыяльнага комплексу "Дзяржынава";

бiблiятэчная справа

калектыву Ашмянскай цэнтральнай раённай бiблiятэкi, - за дасягненнi ў галiне iнфармацыйнага абслугоўвання i прававой адукацыi насельнiцтва;

калектыву Слуцкай гарадской цэнтральнай бiблiятэкi iмя Н.К.Крупскай, - за значны ўклад у развiццё сучасных напрамкаў дзейнасцi бiблiятэк, укараненне доўгатэрмiновых мэтавых праграм бiблiятэчнага абслугоўвання насельнiцтва;

мастацкая самадзейнасць

заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублiкi Беларусь народнаму фальклорнаму ансамблю народнай музыкi "Паазер'е" выкладчыкаў Пастаўскай дзiцячай школы мастацтваў, - за ўклад у развiццё народнага мастацтва i адраджэнне нацыянальных музычных традыцый;

народнаму самадзейнаму калектыву "Блiскавiца" фiлiяла Гродзенскага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства электраэнергетыкi "Гроднаэнерга" - Гродзенскiя электрычныя сеткi, - за высокае выканальнiцкае майстэрства i актыўную работу па прапагандзе беларускага песеннага фальклору.

2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным распараджэннем, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА.

7 студзеня 2005 г. г. Мiнск.


Дата публикации: 07.01.2005

Поиск официальных документов

Принятые с по
Тип документа
Сортировка
Поиск
 

Вход в систему

Пользователь
Пароль
 
РегистрацияЗабыли пароль?
май 2012
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031