Советская Белоруссия №36 (23928).Четверг, 23 февраля 2012 года.
[ На главную ]   [ Стартовая ]   [ В закладки ]
RSS   |   WAP   |   PDA

Категории документов:

Официальные документы

Аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2011 года

Тип документа: Указ Президента Республики Беларусь

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 6


Аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2011 года


Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры i савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, пастанаўляю:


1. За выдатныя дасягненнi ў галiне мастацтвазнаўства, выяўленчага, музычнага i тэатральнага мастацтва, аматарскай мастацкай творчасцi, музейнай справы, навучання i выхавання творчай моладзi, якiя атрымалi грамадскае прызнанне, прысудзiць спецыяльную прэмiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2011 года:


Алейнiк Кацярыне Васiльеўне, артыстцы балета (салiстцы) — вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай тэатральна–вiдовiшчнай установы «Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы i балета Рэспублiкi Беларусь», — за значны ўклад у развiццё сучаснага харэаграфiчнага мастацтва, стварэнне яркiх сцэнiчных вобразаў у балетных спектаклях тэатральнага сезона 2010/2011 года;


ансамблю салiстаў «Класiк–Авангард» установы «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга фiлармонiя» — за шматгадовую плённую працу па прапагандзе музычнага мастацтва Беларусi, стварэнне канцэртных праграм на музыку айчынных кампазiтараў розных часоў;


Гладкову Яўгенiю Пятровiчу, загадчыку кафедры струнных народных шчыпкова–ўдарных iнструментаў установы адукацыi «Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi», прафесару, народнаму артысту Беларусi, — за выдатныя дасягненнi ў галiне навучання i выхавання творчай моладзi, падрыхтоўку лаўрэатаў мiжнародных конкурсаў;


заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублiкi Беларусь харэаграфiчнаму ансамблю «Зорка» дзяржаўнай установы «Цэнтр культуры «Вiцебск» — за значны ўклад у эстэтычнае выхаванне дзяцей i падлеткаў, актыўны ўдзел у культурным жыццi Рэспублiкi Беларусь i мiжнародных творчых праектах;


калектыву дзяржаўнай гiсторыка–культурнай установы «Гомельскi палацава–паркавы ансамбль» — за значны ўклад у музейную справу, захаванне i прапаганду гiсторыка–культурнай спадчыны, вялiкую працу па развiццю мiжнародных культурных сувязей;


Лазуку Барысу Андрэевiчу, загадчыку аддзела старажытнабеларускай культуры дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя Кандрата Крапiвы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi», — за стварэнне кнiг «Гiсторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе» i «Гiсторыя сусветнага мастацтва. XVII — XVIII стагоддзi»;


Масумян Бэле Амiкаўне, артыстцы вышэйшай катэгорыi дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмiчны драматычны тэатр iмя М.Горкага», народнай артыстцы Беларусi, — за высокае прафесiйнае майстэрства i стварэнне высокамастацкiх вобразаў у спектаклях тэатральнага сезона 2010/2011 года;


творчаму калектыву рэстаўратараў установы «Нацыянальны мастацкi музей Рэспублiкi Беларусь» — за правядзенне рэстаўрацыi дзесяцi твораў сакральнага жывапiсу i iкон Жыровiцкага Свята–Успенскага манастыра, арганiзацыю выстаўкi «Адкрыццё святой прыгажосцi. Новае жыццё старажытных абразоў»;


Шутаву Генадзiю Фёдаравiчу, мастаку–графiку, члену грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз мастакоў», заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублiкi Беларусь, — за значны ўклад у развiццё сучаснага выяўленчага мастацтва i стварэнне ўнiкальных нацюрмортаў.


2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2011 года са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.


3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.


4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА.


5 студзеня 2012 г. г. Мiнск.

Дата публикации: 06.01.2012

Поиск официальных документов

Принятые с по
Тип документа
Сортировка
Поиск
 

Вход в систему

Пользователь
Пароль
 
РегистрацияЗабыли пароль?
февраль 2012
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829