Советская Белоруссия №36 (23928).Четверг, 23 февраля 2012 года.
[ На главную ]   [ Стартовая ]   [ В закладки ]
RSS   |   WAP   |   PDA

Категории документов:

Официальные документы

Аб прысуджэннi прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2011 года

Тип документа: Указ Президента Республики Беларусь

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 5


Аб прысуджэннi прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2011 года


Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры i савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, узгодненыя з кiраўнiцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:


1. За актыўную дзейнасць у гуманiтарнай галiне, што садзейнiчае захаванню i памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзi любовi да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей i мастацка–маральных традыцый, iдэй чалавекалюбства, дабрачыннасцi i мiласэрнасцi, прысудзiць прэмiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2011 года:


архiепiскапу Навагрудскаму i Лiдскаму Гурыю (Апальку Мiкалаю Пятровiчу), кiраўнiку мясцовага рэлiгiйнага аб’яднання «Навагрудская епархiя Беларускай праваслаўнай царквы», — за значны асабiсты ўклад у духоўнае адраджэнне Беларусi, выдавецкую, духоўна–асветнiцкую дзейнасць i дабрачынную працу;


аўтарскаму калектыву грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз мастакоў» у складзе мастакоў Бышнёва Сяргея Iванавiча, Сушы Аляксандра Сямёнавiча, Чайкi Валерыя Паўлавiча — за цыкл мазаiк каплiцы ў гонар iконы «Знаменне Прасвятой Багародзiцы» мемарыяльнага комплексу па ўвекавечанню памяцi ахвяр Першай сусветнай вайны на месцы Мiнскiх брацкiх могiлак 1914 — 1918 гадоў;


аўтарскаму калектыву закрытага акцыянернага таварыства «Другi нацыянальны тэлеканал» у складзе Бандарэнкi Вячаслава Васiльевiча, вядучага праграмы дырэкцыi iнфармацыйнага вяшчання, Баранава Iльi Мiкалаевiча, рэжысёра тэлебачання дырэкцыi спецыяльных праектаў, Рабкова Канстанцiна Iванавiча, тэлеаператара аддзела тэлеаператараў дырэкцыi iнфармацыйнага вяшчання, — за стварэнне тэлевiзiйнага праекта «Гарады–героi»;


бацькам–выхавальнiкам Нясвiжскага дзiцячага дома сямейнага тыпу аддзела адукацыi Нясвiжскага райвыканкама Мiнскай вобласцi Бушмакiнай Галiне Леанiдаўне i Бушмакiну Iгару Вiтальевiчу — за шматгадовую плённую працу па выхаванню дзяцей–сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў;


калектыву аддзялення ранняга ўмяшання дзяржаўнай установы аховы здароўя «Гомельская цэнтральная гарадская дзiцячая палiклiнiка» — за значны ўклад у развiццё сiстэмы ранняй дыягностыкi i карэкцыi псiхамаўленчых, нейрасенсорных i маторных парушэнняў у дзяцей, укараненне сучасных тэхналогiй, якiя дазваляюць знiзiць iнвалiднасць у дзяцей i палепшыць iх сацыяльную адаптацыю.


2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2011 года са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.


3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.


4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА.


5 студзеня 2012 г. г. Мiнск.

Дата публикации: 06.01.2012

Поиск официальных документов

Принятые с по
Тип документа
Сортировка
Поиск
 

Вход в систему

Пользователь
Пароль
 
РегистрацияЗабыли пароль?
февраль 2012
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829